Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.05.2023

Бананавы дзень

 Набліжаецца канец навучальнага года, дзеці неахвотна займаюцца... Каб падняць "баявы" настрой, у першым класе сёння прайшоў бананавы дзень! Дзеці прынеслі з сабой бананы, былі апранутыя так, каб на вопратцы былі элементы жоўтага колеру. На ўроку матэматыкі складалі з наяўнай колькасцю бананаў прыклады, параўноўвалі ў каго больш, узважвалі бананы, наяўныя задачы ў падручніку перараблялі так, каб яны былі звязаны з бананамі. На ўроку чалавек і свет пачыталі навуковыя тэксты пра тое, як растуць і дзе растуць бананы, як яны трапляюць у нашы крамы, якія ёсць віды бананаў. Скончыўся навучальны бананавы дзень урокам выяўленчага мастацтва, на якім, вядома ж, дзеці намалявалі бананы. Весела і палымяна праводзілі тэматычную фізхвілінку пад песню "Я-банан". І вядома, з асалодай з'елі прынесеныя бананы!