Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.05.2023

У добры шлях, выпускнікі!

 25 мая ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу апошняга званка. Гэты доўгачаканы, вясёлы і адначасова сумны дзень сабраў дружную школьную сям’ю. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Ала Іванаўна Кісялевіч і старшыня Чудзінскага сельскага выканаўчага камітэта Анатолій Ільіч Кіцік. Добрыя пажаданні гучалі ў адрас выпускнікоў. Словы падзякі былі выказаны настаўнікам і бацькам. Вучні, якія падчас навучальнага года праявілі сябе ў вучобе, у грамадскім і спартыўным жыцці школы, атрымалі ганаровыя граматы і дыпломы.
  Напрыканцы мерапрыемства выпускнікі выпусцілі ў неба “шары жаданняў” і назаўжды развіталіся са сваім цудоўным школьным дзяцінствам.
  У добры шлях, выпускнікі!