Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.05.2023

Чытаем. Разважаем. Раім.

   Сямейнае чытанне, як сумесная дзейнасць сям'і і бібліятэкі можа стаць надзейнай асновай для навучання і выхавання дзіцяці. Таму нашае мерапрыемства “Чытаем. Разважаем. Раім.” у рамках акцыі "Сямейныя чытанні" было менавіта пра гэта.

 Кожнаму чалавеку патрэбны добрыя словы, таму і пачалося мерапрыемства з усмешак і добрых слоў, адрасаваных адзін аднаму. Навучэнцы з задавальненнем успомнілі сваіх любімых казачных герояў, адгадалі загадкі, прачыталі цікавыя расказы і пагутарылі аб стаўленні да сваіх бацькоў, а дарослыя расказалі якімі б яны хацелі бачыць сваіх дзяцей. Шмат карыснага даведаліся рабяты, раскрыўшы таямніцы сямейнага чытання.

 Скончылася мерапрыемства сказанымі на дарогу словамі бібліятэкара «Дзяўчынкі і хлопчыкі! Чытайце з бацькамі кніжкі!»