19.05.2023
"Даследчыкі прыроды". Перамога!
17 -18 мая прайшоў абласны злёт юных эколагаў "Даследчыкі прыроды". Падчас працы палявых лабараторый навучэнцы сумесна з навукоўцамі правялі даследаванні арнітафаўны, даведаліся шмат цікавага аб энтамалагічных і гідралагічных аб'ектах, вывучылі геабатанічныя асаблівасці раслін. Па выніках злёту Ярашэня Раман, вучань 8 класа ўзнагароджаны дыпломам II ступені ДУА "Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі". Віншуем Рамана і кіраўніка Дрозд Н.А.
