Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

19.05.2023

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход

  18 мая ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход, падчас якога дырэктар школы Валянціна Мікалаеўна Сергіеня падвяла вынікі навучальнага года і акцэнтавала ўвагу на пытанні арганізацыі занятасці непаўналетніх у перыяд летніх канікулаў. Начальнік Ганцавіцкага РАУС Максім Іванавіч Лук’янчык выступіў з інфармацыяй аб прафілактыцы безнагляднасці, злачынстваў, і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, звярнуў увагу на адказнасць бацькоў за ўчынкі іх дзяцей. Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в.Чудзін Ганцавіцкага РАНС Андрэй Анатольевіч Корзун падчас выступлення напомніў бацькам аб асноўных правілах бяспечнай жыццядзейнасці, якія неабходна выконваць дзецям і дарослым для таго, каб пазбегнуць траўматызму. Педагог сацыяльны Алена Канстанцінаўна Ціхан пазнаёміла бацькоў з памяткай “Увага! Летнія канікулы!” і яшчэ раз напомніла бацькам іх абавязкі па выхаванні дзяцей.