Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.05.2023

Музейны занятак “Гісторыя аднаго экспаната”

  15 мая ў рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыі ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў гісторыка-этнаграфічным кутку прайшоў музейны занятак “Гісторыя аднаго экспаната”. Настаўнік гісторыі Галіна Мікалаеўна Мароз расказала вучням пра скрыню з дакументамі 16-18 стагоддзяў, якую знайшлі вучні школы ў закінутай хаце вёскі Пярэвалакі. З цікавасцю вучні разглядалі дакументы, узрост якіх складае 300 гадоў. Належалі яны шляхецкаму роду Мажэйка. Затым Галіна Мікалаеўна спынілася на гісторыі роду Мажэйка, якая мае свае карані ў глыбокай гісторыі.
  У час занятку вучні прыйшлі да высновы, што пісьмовыя крыніцы ведаў па гісторыі займаюць важнае месца ў вывучэнні далёкага мінулага нашай краіны.