Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.05.2023

Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны

  15 мая ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень сям'і. У гэты дзень ў нашай школе прайшоў адзіны ўрок “Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны", прысвечаны Дню сям'і. На мерапрыемстве разважалі пра значнасць сям'і ў жыцці грамадства, пра сувязь паміж лёсамі папярэдніх пакаленняў і гістарычнымі падзеямі. Класныя кіраўнікі звярнулі ўвагу на тое, што сям'я з'яўляецца захавальніцай культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа. Вучні падзяліліся цікавымі звесткамі з жыцця свайго роду, у кожнай сям’і ёсць свае падзеі, даты, імёны, памяць пра якія павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне. Напрыканцы мерапрыемства прыйшлі да высновы, што падзеі ў жыцці асобна ўзятай сям'і і лёсы людзей звязаны з гісторыяй нашай краіны. Вывучаючы гісторыю сям'і, мы можам улавіць сувязь паміж лёсамі папярэдніх пакаленняў і гістарычнымі падзеямі, растлумачыць і зразумець тыя ці іншыя ўчынкі сваіх родных.