Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.05.2023

Дзень здароўя

  Кожную другую суботу месяца ў нашай школе праходзіць Дзень здароўя. Ён праводзіцца для таго, каб наша будучыня была здаровай. З малых гадоў мы знаёмім дзяцей з навыкамі здаровага ладу жыцця, выхоўваем у іх беражлівыя адносіны да здароўя, прывіваем любоў да спорту. 13 мая ў рамках Дня здароўя былі праведзены спаборніцтвы па бегу, скачках, кіданні. У час мерапрыемства вучні атрымалі магчымасць адчуць камандны дух, атрымаць радасць ад перамогі.

  Дзякуй усім за ўдзел, за добры настрой, за пазітыўныя эмоцыі. Беражыце здароўе, займайцеся фізкультурай! Будзьце здаровы!