Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

10.05.2023

Дзень Перамогі

  У нашай краіне 9 Мая адзначаецца Дзень Перамогі – свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, а яшчэ і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Перамогу.
 У гэты дзень вучні і педагогі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вядучыя мітынгу напомнілі прысутным аб тым, якой цаной наш народ атрымаў перамогу ў той жорсткай вайне. Хвілінай маўчання ўсе ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць аб загінуўшых і ўсклалі кветкі да помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.