Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

10.05.2023

Урок Памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”

 9 Мая для беларусаў – гэта асаблівае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў перамогу.
  З мэтай фарміравання ў вучняў аб’ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг., аб гераічнай спадчыне народа для навучэнцаў 8 класа быў праведзены ўрок Памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
  Дзень Перамогі – свяшчэнная дата для ўсіх нас. Асаблівае гучанне яна набывае ў Год міру і стварэння. Памяць пра вайну заклікае да адказнасці за мір на зямлі. Мы памятаем, якой цаной заваявана шчасце – жыць на зямлі. Гэтым мы абавязаны нашым прадзедам, іх гераізму, стойкасці, адвазе, нязломнай сіле духу, патрыятызму, веры ў перамогу і бясконцай любові, адданасці сваёй Радзіме і народу. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога – вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.