Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

04.05.2023

Нам гэты свет завешчана берагчы

  Напярэдадні Дня Перамогі па ўсёй краіне праходзяць урокі Памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы".
 Урок Памяці - гэта выдатная магчымасць абмеркаваць з маладым пакаленнем важныя і лёсавызначальныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, яшчэ раз успомніць пра подзвігі нашых продкаў.
 Сёння у рамках дэкады "Мы ў памяці захоўваем імёны героеў" прайшоў ўрок Памяці з навучэнцамі 10-11 класаў. Дзеці гаварылі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб трагедыі Хатыні і іншых вёсак, якія напаткаў такі ж лёс, аб генацыдзе беларускага народа, аб мужнасці і гераізме юных беларусаў і іх укладзе ў Перамогу над фашысцкай Германіяй.
 Навучэнцы гаварылі аб тым, што важна беражліва захоўваць памяць аб тых, каго ўжо няма з намі, і аб тым, што ведаць гісторыю сваёй сям'і і сваёй краіны-гэта абавязак кожнага.
  Мы не ўладныя над часам, але нават ён не здольны сцерці з памяці подзвіг герояў пакалення пераможцаў, якім удзячныя мільёны беларусаў.