Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.04.2023

Тыдзень прававых ведаў

  З мэтай павышэння ўзроўню прававых ведаў сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу з 24 па 29 красавіка ва ўстанове адукацыі праходзіць Тыдзень прававых ведаў. Асноўнымі задачамі пры правядзенні мерапрыемстваў з’яўляюцца павышэнне інфармаванасці вучняў аб прававых аспектах сучаснага грамадства і развіццё прававой свядомасці школьнікаў.
  Падчас правядзення класных гадзін “Аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх” вучні 5-11 класаў знаёміліся з рэсурсамі прававой інфармацыі для дзяцей і падлеткаў, папаўнялі свае веды пра асноўныя правы і абавязкі непаўналетніх, пра юрыдычную адказнасць за здзяйсненне правапарушэнняў, вучыліся прымяняць свае веды пры вырашэнні практычных вучэбных задач.