Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.04.2023

Чарнобыль-трагедыя і подзвіг…

  Сёлета 26 красавіка спаўняецца 37 год з дня страшнай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У сучасным свеце Чарнобыльская катастрофа з'яўляецца найбуйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі: яна стала самай маштабнай як па колькасці задзейнічаных у ёй ліквідатараў, так і самай маштабнай па колькасці ахвяр.

  Чарнобыльская катастрофа адбылася 26 красавіка 1986-га года — выбух на АЭС у Чарнобылі адбыўся ў 01:23, менавіта ў гэты час чацвёрты энергаблок апынуўся ў эпіцэнтры аварыі.

  Страшная аварыя на Чарнобыльскай АЭС закранула ўвесь свет з прычыны сваёй маштабнасці. У першыя дні пасля выбухаў у чацвёртым энергаблоку людзі ў радыусе 30 км ад АЭС былі вымушаныя пакінуць свае дамы-эвакуацыі падлягалі звыш 115 тысяч чалавек. Вялікая колькасць людзей і спецтэхнікі была задзейнічана ў ліквідацыі наступстваў выбуху — сілы больш за 600 тысяч чалавек спатрэбіліся, каб мінімізаваць наступствы таго, што адбылося. У выніку аварыі на АЭС з-за палаючага рэактара ўтварылася радыеактыўнае воблака, якое выпала ў выглядзе ападкаў па велізарнай тэрыторыі Еўропы, Расіі, Беларусі і Украіны.

  Штогод 26 красавіка з 1986-га года ўвесь свет успамінае аб ахвярах і цяжкіх наступствах Чарнобыльскай катастрофы. У нашай школе таксама прайшло мерапрыемства прысвечанае тым трагічным падзеям. Вучням 5-7 классаў распавялі пра страшную катастрофу, падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм.