Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.04.2023

Урачыстае адкрыццё музейнага пакоя

  27 красавіка ў Чудзінскай СШ адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнага пакоя. Музейны пакой - вынік плённай, шматгадовай працы вучняў і педагогаў школы. У ім захоўваецца болей 2000 экспанатаў, фотаздымкаў, архіўных дакументаў.

  Права адкрыць школьны музейны пакой было дадзена дырэктару школы Сергіеня Валянціне Мікалаеўне. Настаўнік гісторыі Мароз Галіна Мікалаеўна расказала вучням пра ўклад землякоў у разгром фашысцкіх захопнікаў. Настаўнік гісторыі Велька Павел Вячаслававіч напомніў вучням пра трагічныя старонкі ваеннай гісторыі.

   Завяршылася свята экскурсіяй па школьнаму музейнаму пакою.