Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

24.04.2023

Жорсткая праўда

  Важнай часткай патрыятычнага выхавання моладзі з’яўляецца музейная педагогіка. А наведванне выставаў – гэта добрая нагода для ўсіх нас яшчэ раз пераасэнсаваць цярністы шлях да Перамогі.
  Менавіта таму рабяты нашай школы наведалі выставу па генацыдзе беларускага народа, арганізаваную ў раённым краязнаўчым музеі. Экспазіцыя створана на аснове сапраўдных архіўных дакументаў, фатаграфій і рэчавых доказаў, якія сведчаць аб страшнай палітыцы генацыду ў Ганцавіцкім раёне, і навогул у Беларусі. Рабяты пазнаёміліся з месцамі і ахвярамі нацысцкіх зверстваў. Беларуская зямля пацярпела ў гады вайны і акупацыі, і забыцца пра гэта немагчыма, бо і сёння знаходзяцца новыя і страшныя сведчанні тых далёкіх гадоў.
  Экскурсія пакінула вялізны адбітак у сэрцы кожнага з навучэнцаў.