24.04.2023
Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Вучні нашай школы сумесна з навучэнцамі Круговіцкай і Агарэвіцкай школ наведалі беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У музеі дзейнічае некалькі залаў, кожны з якіх прысвечаны пэўнаму перыяду гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі, дакументы, зброя, форма адзення.
Адзін з залаў прысвечаны бітве за Маскву, другі – абароне Ленінграда, трэці – бітве пад Сталінградам. У музеі таксама ёсць зала, прысвечана партызанскаму руху на тэрыторыі Беларусі ў гады вайны. Тут мы ўбачылі рэканструкцыю лясной крэпасці, якую выкарыстоўвалі партызаны для абароны ад нямецкіх войск.
Экспазіцыя музея вельмі цікавая і пазнавальная.
Пасля наведвання музея дзяцей чакаў батутны цэнтр, дзе яны весела змаглі адпачыць.