Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.04.2023

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

  У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху для вучняў былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджванне дарожна-транспартнага траўматызму праз паўтарэнне і замацаванне вучнямі ведаў аб правілах дарожнага руху.
  Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў гульнях і віктарынах на веданне правілаў дарожнага руху, сігналаў святлафора, правілаў паводзін у грамадскім транспарце і на дарозе. Вучні 5-7 класаў паўтарылі правілы паводзін для пешаходаў і веласіпедыстаў, а старшакласнікі даведаліся пра адказнасць за кіраванне транспартным сродкам без права кіравання і аб правілах эксплуатацыі сродкаў персанальнай мабільнасці.
  Для папярэджвання дарожна-транспартнага траўматызму ўсе ўдзельнікі дарожнага руху абавязкова павінны выконваць правілы дарожнага руху, паважаць сябе і іншых удзельнікаў руху, быць уважлівымі на дарозе, берагчы сваё жыццё і здароўе.