Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.04.2023

Выбар прафесіі - справа сур'ёзная

  Выбар прафесіі - крок, які вызначае дарослае жыццё кожнага чалавека. Якую прафесію абраць і як быць запатрабаваным на рынку працы ў будучыні? Якая прафесія будзе прыносіць і задавальненне, і фінансавы дабрабыт? Гэта толькі малая частка актуальных пытанняў, якія задаюць сабе сённяшнія выпускнікі школ!
  Таму ў рамках прафарыентацыйнага тыдня для старшакласнікаў у шосты навучальны дзень было праведзена мерапрыемства "Выбар прафесіі - справа сур'ёзная". Яго мэта - дапамагчы зарыентаваць вучняў у правільным выбары будучай прафесіі з улікам іх інтарэсаў і схільнасцей. На мерапрыемстве рабяты азнаёміліся з правіламі выбару прафесіі, расказалі пра памылкі, якія ўзнікаюць пры выбары прафесіі, абмеркавалі, якія спецыялісты могуць спатрэбіцца ў будучыні, расказалі пра свае мары на будучыню і зрабілі высновы, што пры выбары прафесіі неабходна ўлічваць не толькі яе прэстыж, узровень заработнай платы і лёгкасць працаўладкавання, але і асабістыя здольнасці, схільнасці і інтарэсы.
У завяршэнне мерапрыемства навучэнцы прынялі ўдзел у дзелавой гульні “У свеце прафесій”, падчас якой разгадвалі крыжаванку, адказвалі на бліц-пытанні, складалі назвы прафесій. Мерапрыемства было цікавым, пазнавальным.