Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.04.2023

Прафарыентацыйная сустрэча

  Выбар прафесіі – адказнае рашэнне ў жыцці чалавека. Пры выбары неабходна ўлічваць, што пасля заканчэння навучальнай установы прафесія будзе запатрабавана на рынку працы.

  13 красавіка для вучняў старэйшых класаў была праведзена прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Да вучняў былі даведзены ўсе перавагі навучання ў акадэміі ў горадзе Горкі, магчымасці развіцця патэнцыялу студэнтаў. На дадзены момант у акадэміі прадстаўлены шырокі спектр актуальных спецыяльнасцей. Падчас сустрэчы вучні мелі магчымасць задаць пытанні і зразумець, якія перспектывы іх чакаюць у пэўным накірунку.