Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.04.2023

Фестываль эфектыўных педагагічных практык праграмы "Настаўнік для Беларусі"

  11 красавіка настаўнік гісторыі Велька Павел Вячаслававіч наведаў Фестываль эфектыўных педагагічных практык праграмы "Настаўнік для Беларусі", які праходзіў у ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі". У мерапрыемстве прымалі ўдзел настаўнікі з ўсёй Беларусі. Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю, дзе педагогам расказалі аб працы Фонда "Новая школа" і Праграме "Настаўнік для Беларусі", удзельнікі працягнулі працу ў межах тэматычных пляцовак. Павел Вячаслававіч патрапіў на куратарскую пляцоўку "Больш рэсурсаў". Там ён даведаўся аб сакрэтах тайм-менеджменту, выкарыстанні навейшых тэхналогій і як заўсёды заставацца "ў рэсурсе".