Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.04.2023

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагероў

   Па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагероў. Сёння ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай памятнай даце. Тэматычную гутарку з вучнямі 5-8 класаў правяла настаўнік гісторыі Галіна Мікалаеўна Мароз. Страшныя факты і лічбы ахвяр лагероў смерці не пакінулі раўнадушнымі нікога з прысутных. Галіна Мікалаеўна расказала вучням, што на тэрыторыі Беларусі таксама была створана цэлая сістэма лагероў смерці і гета. Наш абавязак – захоўваць памяць пра тыя страшныя дні і падзеі. Гэта нельга забыць, гэта немагчыма зразумець! У канцы мерапрыемства ўсіх ахвяр канцлагероў ушанавалі хвілінай маўчання.

  Актывісты ГА “БРПА” ўсклалі кветкі да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто аддаў сваё жыццё ў баях за Радзіму, хто склаў галовы на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у падполлі, у партызанскіх атрадах, у варожых цюрмах і канцэнтрацыйных лагерах.