Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.04.2023

Абмеркаванне ключавых тэзісаў звароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 У калектыве ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшло актыўнае абмеркаванне ключавых тэзісаў звароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 Як адзначыла дырэктар школы Сергіеня В.М., штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Парламенту - знакавая і фундаментальная падзея ў грамадска-палітычным жыцці: “Пасланне Прэзідэнта для нас - гэта разуменне апорных кропак у развіцці адукацыі, сацыяльнай сферы, маладзёжнай палітыкі, навукі, кадравага патэнцыялу, а таксама бачанне далейшага функцыянавання дзяржаўнай сістэмы, абноўленай на ўсенародным рэферэндуме ў мінулым годзе”.

 Паколькі галоўнай тэмай Паслання з’яўляліся ўмовы захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы, Валянціна Мікалаеўна ў сваім выступленні падрабязна спынілася на такіх аспектах, як гістарычная памяць і нацыянальныя традыцыі, народнае адзінства, канкурэнтаздольнасць эканомікі, сацыяльная справядлівасць, незалежная знешняя палітыка і абароназдольнасць дзяржавы.

 Напрыканцы свайго выступлення дырэктар падзякавала прысутных за ўдзел і прапанавала ім падзяліцца сваімі думкамі.