Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

07.04.2023

Тыдзень здаровага ладу жыцця

  Самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, – гэта жыццё, а самае каштоўнае ў яго жыцці – здароўе. Асноўнымі ўмовамі для захавання здароўя з’яўляюцца выкананне правілаў здаровага ладу жыцця, рэгулярныя заняткі спортам, адмова ад шкодных звычак, правільнае харчаванне і веды аб захаванні і ўмацаванні здароўя.
   З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця з 3 па 8 красавіка ва ўстанове адукацыі праводзіцца Тыдзень здаровага ладу жыцця. На працягу Тыдня для вучняў 5-11 класаў былі праведзены класныя гадзіны, гутаркі, пазнавальныя гульні на тэму “Мода на здароўе”. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах “У аб’ектыве правільнае харчаванне” і ў конкурсе малюнкаў “У свеце эмоцый”.
  Жыць у радасці і шчасці, добра сябе адчуваць, выдатна выглядаць, дасягаць жаданага – вось сэнс здаровага ладу жыцця!