06.04.2023
Акцыя па рэалізацыі праекта “Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок”
У рамках Міжнароднага дня спорту 6 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя па рэалізацыі праекта “Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок”, асноўная мэта якога – папулярызацыя спорту і здаровага ладу жыцця. Алімпійскія ўрокі праведзены ў трох узроставых групах па тэмах:
“Маленькія гісторыі вялікіх перамог” – 1-4 класы;
“Каштоўнасць алімпійскіх узнагарод” – 5-7 класы, 8-11 класы.
У час урокаў вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення алімпійскіх гульняў, алімпійскімі відамі спорту, успомнілі дасягненні нашых беларускіх спартсменаў, якія ўзышлі на алімпійскі п’едэстал. З задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, віктарынах, гульнях.