04.04.2023
Адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі
Ва ўстанове адукацыі праходзяць адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемствы накіраваны на тое, каб вучні ўсвядомілі каштоўнасць дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі, яднання дзяржаў.
Сяброўства грунтуецца на ўзаемным даверы, адзінстве інтарэсаў і поглядаў. Сяброўства Беларусі і Расіі моцнае. Больш за чвэрць стагоддзя дзве краіны, Беларусь і Расія, дэманструюць усяму свету прыклад згуртаванасці і супрацоўніцтва.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі самой сутнасцю сваёй абапіраецца на памяць і вопыт мінулых пакаленняў беларусаў і расіян і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх брацкіх сувязей. Гэты выбар абгрунтаваны гістарычна і сацыякультурна.