Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

30.03.2023

Педагагічны савет “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму сродкамі краязнаўчай дзейнасці”

  30 сакавіка ва ўстанове адукацыі “Чудзінская сярэдняя школа адбыўся педагагічны савет “Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму сродкамі краязнаўчай дзейнасці”. Сёння выхаванне Грамадзяніна - гэта неабходнасць часу, грамадства. Вялікая роля школы ў пытанні фарміравання грамадзянскай адукацыі падрастаючага пакалення. Менавіта ў школе, дзе дзеці праводзяць 11 гадоў, ствараецца мадэль Грамадзяніна, які мае вопыт дэмакратычных адносін, якія набываюцца ў ходзе школьнага жыцця. У школе падлетак не вучыцца жыць, а жыве, засвойваючы прынцыпы дэмакратычных паводзін. І ад таго, наколькі ўмела і граматна будзе пабудавана сістэма грамадзянскай адукацыі ва ўстанове, якая стане неад’емнай часткай жыцця дзіцяці, залежаць і яго паводзіны ў будучыні.

  Менавіта гэту думку данесла прысутным намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Валодзька І.А., якая расказала аб сістэме работы ўстановы адукацыі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні праз краязнаўчую дзейнасць. Класныя кіраўнікі, настаўнікі-прадметнікі падзяліліся вопытам працы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Практычная частка, з выкарыстаннем метада крытычнага мыслення “Шэсць шляп мыслення”, дапамагла педагогам убачыць станоўчыя моманты, “падводныя камяні”, прыняць нестандартныя рашэнні ў працэсе выхавання сапраўднага Грамадзяніна.

  Падводзячы вынікі, усе прысутныя прыйшлі да высновы, што патрыятычнае выхаванне - складаны доўгачасовы працэс. Ён мае патрэбу ў стройнай сістэме мерапрыемстваў, якія ўлічваюць як ўзроставыя асаблівасці і інтарэсы навучэнцаў, так і неабходнасць больш цеснага аб'яднання магчымасцяў школы, сям'і і грамадскасці.