Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.03.2023

Слабае звяно

  28 сакавіка для вучняў 5-7 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “Слабае звяно” з мэтай развіцця цікавасці да матэматыкі, рускай мовы, літаратуры, гісторыі і іншых прадметаў, а таксама фарміравання і развіцця інтэлектуальных здольнасцей вучняў, ініцыятыўнасці, дапытлівасці, актыўнасці. Усе рабяты з заўзятасцю адказвалі на пытанні па тэмам: “Руская мова і літаратура”, “Школьныя веды” і “Усякае-рознае”. Да фінальнага тура дайшлі вучань 5 класа і вучаніца 7 класа. Гульня завяршылася перамогай сямікласніцы. У выніку мерапрыемства дзеці паглыбілі веды ў розных галінах і пашырылі свой кругагляд.