Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.03.2023

Пазнай свой край

  Падчас веснавых канікул 27 сакавіка для вучняў быў арганізаваны велапрабег “Пазнай свой край”. Мэта экскурсіі: прапаганда здаровага ладу жыцця і выхаванне патрыятызму ў вучняў праз пазнанне гісторыі свайго краю. У час велапрабегу вучні не толькі наведалі гістарычныя месцы сваёй малой радзімы, але і даведаліся пра паходжанне назваў некаторых вуліц вёскі. Дзецям вельмі спадабалася такая форма арганізацыі іх вольнага часу. Са слоў навучэнцаў, дзякуючы велапрабегу яны атрымалі не толькі зарад бадзёрасці, станоўчыя эмоцыі і добры настрой, але сталі яшчэ больш ганарыцца сваёй вёскай, сваёй радзімай і іх гісторыяй.