Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.03.2023

У свеце права

  Прававое выхаванне - адзін з важных напрамкаў работы. Усе пагодзяцца, што трэба пачынаць як мага раней, прыцягваць дзяцей і падлеткаў да вывучэння сваіх правоў, вучыць абараняць свае правы. Гэтыя веды патрэбны дзіцяці для таго, каб умець правільна сябе паводзіць у розных жыццёвых сітуацыях, якія закранаюць юрыдычныя ўзаемаадносіны.
  24 сакавіка для вучняў 6-8 прайшла прававая віктарына "У свеце права". На пачатку мерапрыемства дзеці даведаліся пра дакументы, якія рэгламентуюць іх правы: «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека», «Жэнеўскай дэкларацыі правоў дзіцяці», «Канвенцыі аб правах дзіцяці», Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, – і на аснове гэтых дакументаў далі вызначэнні наступным словам: «права », «дзяржава», «дзіця».
  Больш даведацца аб правах дзіцяці і замацаваць атрыманыя веды дапамагло захапляльнае прававое падарожжа ў гульнявой форме. Удзельнікам віктарыны было прапанавана таксама назваць правы, якія парушаліся ў казках: "Калабок", "Кот і ліса", "Брэменскія музыканты". У віктарыне "Падумай-ка!" трэба было вызначыць казачных персанажаў, якія парушалі права на жыццё, працу, маёмасць. У конкурсе "Угадай-ка!" трэба было адгадаць героя па апісанні.
  Удзельнікі мерапрыемства сышліся на думцы, што правы дзяцей і падлеткаў неабходна ведаць, а таксама выконваць усім членам нашага грамадства.