Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.03.2023

Бацькоўская субота. Бацькоўскі ўніверсітэт.

 У рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” 25 сакавіка ў нашай установе адукацыі прайшла спартландыя “Узрост спорту не перашкода!”. У час мерапрыемства вучні разам з бацькамі атрымалі магчымасць адчуць камандны дух, атрымаць радасць ад перамогі.

 Дзякуй усім за ўдзел, за добры настрой, за пазітыўныя эмоцыі. Беражыце здароўе, займайцеся фізкультурай! Будзьце здаровы!

  А для вучняў 3 класа суботні дзень 25 сакавіка стаў незвычайным, асабліва для Рулінскага Арцёма. Ён ў гэты дзень адзначыў свой 9-цігадовы дзень нараджэння. За святочным сталом гучалі віншаванні і найлепшыя пажаданні для імянінніка. Удзельнікі мерапрыемства гулялі ў цікавыя гульні, удзельнічалі ў шматлікіх конкурсах. Падчас чаяпіцця і дзеці, і іх матулі падзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі і захапленнямі. Хочацца верыць, што дадзеная сустрэча надоўга застанецца ў памяці не толькі імянінніка, але і ва ўсіх прысутных.