Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

24.03.2023

Багаты не той, хто многа зарабляе, а той, хто ўмее правільна распараджацца заробленым

  Народная мудрасць сцвярджае: “Багаты не той, хто многа зарабляе, а той, хто ўмее правільна распараджацца заробленым”. Для набыцця навучэнцамі карысных навыкаў у фінансавай сферы для вучняў 8-11 класаў был праведзены тэматычны відэаўрок з выкарыстаннем відэапрэзентацыі “Школа супергерояў фінансавай граматнасці”. Мэта правядзення ўрока заключалася ў тым, каб дапамагчы навучэнцам вывучыць правілы фінансавых паводзін і больш даведацца аб тым, як зарабляюцца, трацяцца і берагуцца грошы, якія існуюць магчымасці атрымання даходу, як навучыцца прымаць правільныя фінансавыя рашэнні, як разумнае стаўленне да грошай спрыяе рэалізацыі планаў і забеспячэнню фінансавай бяспекі і дабрабыту.