Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.03.2023

ШАГ 7

  Будаўнічая галіна Беларусі мае даўнюю гісторыю. З моманту станаўлення і да гэтага часу яна з'яўляецца адной з самых значных у эканоміцы нашай краіны. Ад эфектыўнасці яе работы шмат у чым залежыць эканамічны рост дзяржавы і дабрабыт грамадзян.

 23 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” вучні 8-11 класаў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” наведалі мясцовае будаўнічае прадпрыемства “ВудПлэйс”.

  На тэрыторыі прадпрыемства хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэў інжынер па тэхніцы бяспекі Бойка Сяргей Уладзіміравіч, які, у першую чаргу, правёў інструктаж па тэхніцы бяспекі на прадпрыемстве, а затым расказаў пра гісторыю будаўніцтва завода і запланаваны маршрут.

  Вучні даведаліся, што ў кіраўніцтва кампаніі “ВудПлэйс” стаіць моцная каманда - патомныя будаўнікі па дзеду. Працаўнік прадпрыемства паведаміў вучням, што менавіта дзед прывіў будучым заснавальнікам кампаніі любоў да прыроды, вырабаў з дрэва, навучыў асновам і традыцыям драўлянага домабудавання. Жыў і працаваў ён тут, на Палессі. У пасляваенны час яго рукамі было пабудавана каля 40 дамоў, якія да сённяшняга дня выкарыстоўваюцца гаспадарамі і праслужаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе.

  У ходзе экскурсіі па вырабніцтву, Сяргей Уладзіміравіч расказаў, што кампанія “Вудплэйс” займаецца будаўніцтвам хат, лазняў, альтанак з 1999 года. На сённяшні дзень гэта буйная беларуская кампанія, якая мае ўласнае бюро праектавання і вытворчасць. Архітэктурнае бюро распрацоўвае індывідуальныя праекты драўляных хат, якія адпавядаюць усім архітэктурным нормам, з улікам патрабаванняў замоўца.

  Завод “ВудПлэйс” абсталяваны найноўшым еўрапейскім абсталяваннем, дзе драўніна праходзіць поўны цыкл апрацоўкі: ад першаснай дрэваапрацоўкі да атрымання высакаякаснага матэрыялу. Інжынер адзначыў, што ўласны лес і свая вытворчасць бруса дазваляюць гарантаваць высокую якасць, а таксама захоўваць стабільна нізкія кошты. На вытворчасці працуюць больш за 50 чалавек, якія будуюць дамы з першасортнай драўніны, якая захавала свае лепшыя ўласцівасці.

  Старшакласнікі змаглі сваімі вачыма пабачыць увесь шлях драўніны ад загатоўкі да гатовага дома. У адным з цэхаў вучні былі ўражаны тым, што дамы вырабляюцца прама ў памяшканні. Ім нават дазволілі прайсці ўнутр пакояў. Экскурсанты адзначылі высокую якасць драўніны, а таксама захацелі купіць сабе такі дом у будучыні.

  Па словах Сяргея Уладзіміравіча, за плячыма кампаніі “ВудПлэйс” мноства рэалізаваных праектаў пад ключ, пачынаючы ад геадэзічнага даследавання глебы, заканчваючы ўнутраным аздабленнем. Каманда, у якой кожны спецыяліст ведае сваю справу і з'яўляецца ў ёй прафесіяналам.

  Кампанія мае афіцыйныя прадстаўніцтвы ў Расійскай Федэрацыі, Літве і Польшчы. За ўвесь час свайго існавання прадпрыемства пабудавала каля 750 дамоў у 14 краінах свету. У іх ліку як суседнія краіны, так і далёкія ад Беларусі, напрыклад, ЗША”. Гэтая інфармацыя выклікала пачуццё гонару ў старшакласнікаў, так як наша мясцовае прадпрыемства вядома на ўвесь свет.

 Інжынер таксама прадэманстраваў вучням найноўшае абсталяванне, на якім падчам экскурсіі працавалі работнікі прадпрыемства. Гонарам вытворчасці з'яўляецца ўнікальны для нашай краіны італьянскі сушыльны комплекс, які дазваляе сушыць брус вялікіх сячэнняў за максімальна кароткія тэрміны.

  Важна адзначыць і той момант, што наша сустрэча насіла не толькі пазнавальны, але і прафарыентацыйны характар, таму што нашы старшакласнікі ўжо задумваюцца аб сваёй будучай прафесіі. Яны спыталі Сяргея Уладзіміравіча пра вакантныя месцы, а таксама аб сярэдняй заработнай плаце. Некаторыя дзевяці- і адзінаццацікласнікі выказалі пажаданне працаваць на “ВудПлэйс”.

  Напрыканцы экскурсіі ў нашых вучняў з'явілася шмат пытанняў, датычныя працы завода, на якія Сяргей Уладзіміравіч адказваў з задавальненнем. Яны былі зацікаўленыя поспехам мясцовай вытворчасці.