22.03.2023
Адзіны ўрок "Аб чым звіняць званы Хатыні?"
22 сакавіка ва ўсіх класах установы адукацыі прайшоў адзіны ўрок "Аб чым звіняць званы Хатыні?", прысвечаны 80-годдзю з дня страшнай трагедыі ў Хатыні. Падчас урока ў прыціхлых класах чуўся перазвон хатынскіх званоў, набатам гучалі словы:
Вновь иней на деревьях стынет
По синеве, по тишине
Звонят колокола Хатыни…
И этот звон болит во мне.
Перед симфонией печали
Молчу и плачу в этот миг.
Как дети в пламени кричали!
И до сих пор не смолк их крик.
Затым рабяты здзейснілі гістарычны экскурс: расказвалі пра гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь і тую жудасную трагедыю, якая напаткала яе жыхароў. Гучалі сведчанні з пратаколаў допыту тых, хто цудам выжыў у гэтай страшнай трагедыі, успаміны сведкаў драматычных падзей, якія цудам пазбеглі вогненнай смерці з дакументальнай хронікі «Я з вогненнай вёскі». Быў прадэманстраваны ўрывак з мастацкага фільма "Ідзі і глядзі". Нотамі смутку гучалі словы ў душах удзельнікаў і прысутных.
Вучні даведаліся, што лёс знішчэння разам з Хатынню падзялілі звыш дзевяці тысяч сёл і вёсак Беларусі. У канцы мерапрыемства навучэнцы запалілі "свечку памяці" і ўшанавалі памяць загінуўшых жыхароў спаленых вёсак хвілінай маўчання.
Урок "Аб чым звіняць званы Хатыні?" даў навучэнцам магчымасць глыбей даведацца пра горкія старонкі гісторыі, узгадаць тых, хто змагаўся за наша мірнае і светлае жыццё.