Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.03.2023

Зрабі правільны выбар

  У рамках дэкады прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў «Зрабі правільны выбар» у класных калектывах установы прайшлі ўрокі прафілактыкі з мэтай выхавання прававой свядомасці навучэнцаў і прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. У час мерапрыемстваў навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі законамі Рэспублікі Беларусь, разважалі аб паводзінах у дарослым жыцці, працавалі з азначэннямі і паняццямі слоў “правіннасць”, “правапарушэнне”, “злачынства”. Для больш глыбокага асэнсавання гэтых паняццяў навучэнцам былі прадэманстраваны мультымедыйныя прэзентацыя, паказаны відэаролік “Папярэджванне правапарушэнняў і іншых злачынстваў”
 Вучні працавалі самастойна, разбіралі сітуацыі, у якіх былі здзейснены правапарушэнні, злачынствы і пры дапамозе чырвоных і зялёных картак аналізавалі сітуацыі, давалі вызначэнні сітуацый і ацэньвалі правіну дзіцяці. Рабяты былі азнаёмлены з мерамі пакарання за тое ці іншае дзеянне. Дзеці даведаліся, што ўсё залежыць ад ступені цяжкасці здзейсненых супрацьпраўных дзеянняў, разважалі аб тым, якія правілы павінны выконваць вучні, як называюць людзей, якія не выконваюць правіл, законаў, пагаварылі аб тым, што важна з дзіцячага і падлеткавага ўзросту захоўваць і паважаць законы сваёй краіны і абавязкі ўсіх грамадзян.