Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.03.2023

Прычыны падлеткавых дэвіяцый

  Праблема дэвіянтных паводзін найбольш актуальная ў дзіцячым і падлеткавым узросце, якому ўласцівыя несфарміраванасць «Я» - канцэпцыі, сацыяльная няспеласць. Асяроддзе і метады выхавання аказваюць магутнае ўздзеянне на ўстаноўкі і каштоўнасныя арыентацыі асобы, якая фарміруецца. Сям'я - аснова выхавання. І прычыны няправільных паводзін зачастую крыюцца менавіта тут.
Часта дзеці не задаволеныя ўзаемаадносінамі з бацькамі. У сучасным грамадстве ў наяўнасці нявырашанасць праблемы “бацькоў і дзяцей", якая праяўляецца ў нестабільнасці становішча дзіцяці ў сям'і, адсутнасці спрыяльнага мікраклімату, які перашкаджае ўзнікненню адхілення ў паводзінах, у самых разнастайных формах.
  Як паказвае вопыт вывучэння праблем сямейнага выхавання, бацькоў амаль заўсёды хвалююць паводзіны дзіцяці, але вельмі рэдка яны задумваюцца над тым, якую ролю пры гэтым адыгрываюць іх уласныя паводзіны.
  У прычынах дэвіянтных паводзін, шляхах выхаду з сітуацыі, якая склалася, а таксама ў прафілактычных метадах 18 сакавіка 2023 года разбіраліся бацькі ДУА «Чудзінская СШ» разам з педагогам сацыяльным падчас гутаркі "Прычыны падлеткавых дэвіяцый" у рамках праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"