Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.03.2023

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху "У зоне ўвагі – дзеці-пасажыры"

 З мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна – транспартнага траўматызму, прапаганды выкарыстання рамянёў бяспекі, дзіцячых утрымлівальных прылад, бустэраў, а таксама для прывіцця навыкаў  выканання ПДР непаўналетнімі сёння, г. зн. 16 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху па тэме: «У зоне ўвагі дзеці-пасажыры!».

  Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць усіх, і бацькоў, і іх дзяцей, не ігнараваць устаноўленыя правілы. Барацьбу з ахвярамі дарог можна пачаць з малога-з выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі. Гэта захаванне ПДР, выкарыстанне пры перавозцы рамянёў і крэслаў бяспекі, бустараў. Іх ролю ні ў якім разе адмаўляць нельга. 

 Памятайце! Перавозка дзяцей дапускаецца пры ўмове забеспячэння іх бяспекі. 

 Толькі паказваючы асабісты прыклад захавання ПДР, вы закладзеце ў дзіцяці пачуццё адказнасці і ўважлівасці на дарозе. Вядома, ад усяго зберагчы немагчыма, але папярэдзіць жаданне парушыць ПДР можна і неабходна, а значыць захаваць здароўе, а магчыма, і жыццё дзіцяці!