Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.03.2023

Вусны часопіс “Праваслаўная кніга - шлях да духоўнасці”

  Усе мы ведаем, што чалавек, які з ранняга дзяцінства выхоўваецца на добрай, маральнай літаратуры, вырастае дастойным грамадзянінам, здольным памножыць духоўныя багацці сваёй краіны. Праваслаўныя кнігі – асаблівы від літаратуры. І гэта не толькі жыціі святых і Святое Пісанне, але і асабісты духоўны вопыт святароў, кіраўніцтва па ўдзелу ў царкоўных таінствах, дапаможнікі па выхаванні дзяцей. Праваслаўная кніга вучыць чалавека дабру, талерантнасці, выхоўвае ў ім любоў да Радзімы, дазваляе ўбачыць свет ва ўсёй яго разнастайнасці і зразумець сэнс жыцця.

  14 сакавіка мы адзначаем Дзень праваслаўнай кнігі. У гэты дзень у нашай установе адукацыі прайшоў вусны часопіс “Праваслаўная кніга - шлях да духоўнасці”. Спачатку вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята. Затым удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Бібліі - самай чытаемай, самай вядомай і самай незвычайнай кнігай у свеце. Займальна прайшоў відэаагляд праваслаўнай літаратуры. Вучні адчулі духоўную мудрасць праваслаўных кніг: Бібліі і Евангелле, даведаліся пра важнасць веры для чалавека. У гэты дзень, беручы ў рукі кнігу, людзі звяртаюцца да гісторыі сваёй краіны, да духоўных каштоўнасцей чалавецтва.