Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.03.2023

Дзень футбаліста

  У рамках правядзення Дня здароўя 11 сакавіка ў спартыўнай зале ўстановы адукацыі быў арганізаваны Дзень футбаліста. З камандамі вучняў была праведзена эстафета па міні-футболе. У вучняў, як у сапраўдных футбалістаў, прайшла размінка з разнастайнымі відамі бегу, хадзьбы, практыкаванняў для рук і ног. У час спаборнітваў дзеці былі адказнымі, арганізаванымі, стараліся паказаць свае ўменні і навыкі. Каманды гулялі хутка, імкліва. Станоўчыя эмоцыі атрымалі не толькі юныя футбалісты, але і гледачы, якія прысутнічалі ў зале. У час спартыўных спаборніцтваў рабят актыўна падтрымлівалі класныя кіраўнікі, аднакласнікі. Гэты дзень падарыў усім зарад бадзёрасці, добры настрой і яркія ўражанні.