Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.03.2023

Узаемаадносіны з аднакласнікамі

  Стварыць калектыў і згуртаваць яго – нялёгкая задача, аднак менавіта яна павінна стаяць у першую чаргу перад кожным класным кіраўніком і ўсім педагагічным калектывам любой установы адукацыі.
  Ад таго, якая атмасфера ў класе, залежыць узровень развіцця і згуртаванасці калектыву. Вельмі важна, каб кожны яго член адчуваў сябе ў ім камфортна і ўтульна.
 Сёння 11 сакавіка 2023 года ў нашай установе адукацыі сацыяльным педагогам школы быў арганізаваны групавы занятак з вучнямі 7 – 9 класаў «Узаемаадносіны з аднакласнікамі». Падчас занятка яго ўдзельнікі аналізавалі розныя сітуацыі, якія сустракаюцца ў жыцці, праецыравалі іх на свой калектыў, сумесна з педагогам шукалі прычыны непаразумення сярод аднакласнікаў, а затым прапаноўвалі розныя шляхі выхаду з іх.