Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

03.03.2023

Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком ваеннага камісарыята Блашчанка Андрэем Андрэевічам

  З мэтай ваенна-прафесійнай арыентацыі навучэнцаў 8-11-х класаў, аказання навучэнцам садзейнічання ў выбары адукацыйнай установы для атрымання ваеннай прафесійнай адукацыі, рэалізацыі індывідуальнага патэнцыялу і арыентавання іх на выбар прафесій, якія карыстаюцца перспектыўным попытам на рынку працы, прыцягненне навучэнцаў да атрымання прафесіі афіцэра, а таксама павышэння прэстыжу ваеннай службы сярод моладзі, нашу школу наведаў прадстаўнік ваеннага камісарыята Блашчанка Андрэй Андрэевіч.

  На сустрэчы была праведзена гутарка на тэму "Есць такая прафесія – Радзіму абараняць!».

   Выступаючы перад навучэнцамі, Андрэй Андрэевіч распавёў ім пра тое, што падрыхтоўка афіцэраў у цяперашні час ажыццяўляецца ў многіх вышэйшых ваенна-навучальных установах Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і грамадскіх Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, распавёў пра патрабаванні, што прад'яўляюцца да кандыдатаў для залічэння курсантамі, і пра іншыя аспекты паступлення. І, вядома ж, было сказана, што дзверы ўсіх ваенных вучылішчаў зараз адкрыты і для дзяўчат.

   У ходзе гутаркі навучэнцы атрымалі звесткі аб:

* Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, аб станоўчых тэндэнцыях, якія адбыліся за апошнія гады, перавагах ваеннага навучання і наступнай ваеннай службы па кантракце ва Узброеных Сілах РБ;

* ваенных адукацыйных установах Міністэрства абароны РБ і іншых сілавых ведамстваў РБ;

* правілах і асаблівасцях папярэдняга, медыцынскага і псіхалагічнага адбору кандыдатаў, і інш.

   Падчас мерапрыемства дзецям прадэманстравалі прэзентацыі ваенна-навучальных устаноў Мінабароны РБ, якія распавядалі пра дасягненні адукацыйных ваенных устаноў. Будучыя выпускнікі з цікавасцю слухалі ваеннага камісара і задавалі пытанні. Пасля заканчэння гутаркі рабяты з захапленнем пастралялі з АК - 74 па электроннай мішэні. Усё мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы.

 Выбар прафесіі афіцэраУзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – гэтаінвестыцыі ў будучыню!

  Задумайцеся над будучыняй сёння!

 Зрабіце правільны выбар! Паступайце ў ваенныя навучальныя ўстановы!