Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.03.2023

Зрабі правільны выбар!

 У рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй, які адзначаецца 1 сакавіка, для вучняў 7-11 класаў быў праведзены адзіны ўрок на тэму “Зрабі правільны выбар!” Госцем мерапрыемства стала інспектар па справах непаўналетніх Жалезная Алёна Юр’еўна. Падчас правядзення мерапрыемства звярталася ўвага вучняў на шкоду, якую наносяць наркотыкі арганізму чалавека. Абмяркоўваючы інфармацыйныя блокі “Міфы пра наркотыкі” і “Як не стаць ахвярай”, закраналася праблема ўцягвання непаўналетніх у распаўсюджванне наркатычных сродкаў і падкрэслівалася адказнасць, прадугледжаная ў Рэспубліцы Беларусь за ўжыванне і незаконны абарот наркатычных сродкаў.