Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.02.2023

Класная гадзіна “Маё беларускае, кроўнае, роднае”

  Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дзякуючы ёй можам пазнаёміцца з народнымі песнямі, казкамі, звычаямі. Дзякуючы ёй ведаем гісторыю беларускага краю з легендаў і паданняў, навуковых кніг. Дзякуючы ёй сёння можам зразумець досціп народа, мудрыя ўрокі нашчадкам, закладзеныя ў прыказках і прымаўках.
  Менавіта роднай мове была прысвечана класная гадзіна “Маё беларускае, кроўнае, роднае” у 10 класе. З вялікай цікавасцю вучні расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, гулялі ў лінгвістычнае даміно, з задавальненнем падбіралі выказванні і крылатыя выразы аб мове. Дадзенае мерапрыемства дазволіла далучыць дзяцей да духоўных скарбаў народа, абудзіць цікавасць і павагу да роднага слова, да беларускай мовы. На працягу мерапрыемства ўсім жадаючым было прапанавана прачытаць вершы або ўрыўкі з вядомых твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў без падрыхтоўкі. Атрымалася вельмі цікава і займальна.