Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.02.2023

У свеце прафесій

       Каб стаць прафесіяналам, майстрам сваёй справы, аб выбары прафесіі патрэбна задумвацца яшчэ ў школе. Шчаслівы той, хто займаецца любімай справай, хто правільна выбраў сабе прафесію.

     У рамках шостага школьнага дня, 18 лютага, сярод вучняў 2-6 класаў, была падрыхтавана і праведзена віктарына «У свеце прафесій».

   У ходзе мерапрыемства навучэнцы па малюнках адгадвалі назвы прафесій, рашалі рэбусы, збіралі прыказкі, удзельнічалі ў конкурсе з элементамі жарту «Самая-самая». А яшчэ даведаліся аб тым, якія новыя прафесіі з'явіліся ў цяперашні час і праслухалі інфармацыю пра незвычайныя прафесіі.

     Пераможцамі ў віктарыне сталі Захарчэня Ульяна і Захарчэня Мікіта.