Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.02.2023

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход

  17 лютага ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход, прысвечаны пытанням супрацьпраўных паводзін дзяцей. Супрацоўнік РАУС Казак Ігар Мікалаевіч выступіў з інфармацыяй аб прафілактыцы безнагляднасці, злачынстваў, правапарушэнняў, п’янства і наркаманіі сярод непаўналетніх. Дырэктар школы Сергіеня Валянціна Мікалаеўна асноўную ўвагу звярнула на прафілактыку сямейнага недабрабыту і яшчэ раз напомніла бацькам іх абавязкі па выхаванню сваіх дзяцей. Намеснік дырэктара Валодзька Іна Аляксандраўна падчас свайго выступлення акцэнтавала ўвагу бацькоў на асноўных главах Дзяржаўнага школьнага стандарту, якія з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі вучнямі школы.