Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.02.2023

Дыялогавая пляцоўка "Афганістан у лёсах нашых землякоў"

  15 лютага ў гісторыі нашай краіны - дата асаблівая. У гэты дзень  34 гады таму тэрыторыю Афганістана пакінуў апошні савецкі салдат. У гонар чарговай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана адбылася сустрэча ветэранаў афганскай вайны з вучнямі нашай школы.

  Гасцямі мерапрыемства былі ветэраны-афганцы - Кіцік Анатоль Ільіч і Коберац Генадзь Мікалаевіч. Сустрэча праходзіла ў фармаце жывога дыялогу. Ветэраны падзяліліся сваімі ўспамінамі аб баявых днях, аб непарушным воінскім брацтве, расказалі аб тым лёсавызначальным уплыве, які аказала на ўсё іх жыццё кровапралітная вайна на чужой зямлі. У сваю чаргу, дзеці задавалі пытанні і атрымлівалі адказы на іх. У завяршэнні мерапрыемства вучні і арганізатары падзякавалі гасцей за інфармацыю,  неабходную і актуальную  для маладога пакалення з іх удзелам.