Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.02.2023

Героі чужой вайны

  15 лютага на ўсёй постсавецкай прасторы адзначаецца як Дзень памяці і славы воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта асаблівы дзень для цэлага пакалення людзей, па сваёй значнасці параўнальны толькі з 9 Мая-Днём Перамогі над фашызмам.
 Класная гадзіна "Героі чужой вайны" прайшла ў 10 класе 14 лютага. Навучэнцы ўспомнілі падзеі 34-гадовай даўніны, калі быў завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Па-рознаму ацэньваюцца падзеі тых гадоў. Па-рознаму глядзяць на афганскую вайну тыя, хто аддаваў загады, тыя, хто іх выконваў. Але для тых і іншых дзеянні, якія праходзілі на тэрыторыі Афганістана, укладваюцца ў адно ёмістае і страшнае слова — вайна.
  Падчас класнай гадзіны рабяты абмеркавалі мужнасць і гераізм, здзейсненыя ў той страшнай, жахлівай, чужой вайне... Афганскай вайне, якая пайшла ў гісторыю. Вайне, якую ў Афганістане называлі як «неабвешчаную». Успомнілі пра тых, хто не паспеў пажыць, але паспеў здзейсніць подзвіг, хто загінуў у Афганістане ў імя нацыянальнай ідэі яднання і абавязку, у імя воінскага гонару і прыстойнасці, пра тых, хто быў удастоены звання Герой Савецкага Саюза, а таксама пра нашых землякоў, якія загінулі ў баях, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак.
  Яшчэ доўга будуць нас усіх трывожыць галасы загінуўшых і жывых – войны не праходзяць бясследна. Мы не павінны забываць гэтых юнакоў, якія з гонарам выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак, заплаціўшы пры гэтым цаной свайго жыцця.