Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.02.2023

Дзень здароўя

  11 лютага навучэнцы 3-8 класаў сабраліся ў спартыўнай зале, каб чарговы раз адправіцца ў дзіўную краіну Спартландыю. Для хлопчыкаў і дзяўчынак былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя спаборніцтвы, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі.
Гульня прайшла весела і шумна. Усе этапы гэтага захапляльнага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Рабяты спаборнічалі ў спрыце, трапнасці і хуткасці. Удзельнікі імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Вучні атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.
 Такія формы правядзення мерапрыемстваў садзейнічаюць зацікаўленаму ўдзелу школьнікаў, пашыраюць уяўленні аб магчымасцях чалавечага арганізма, засяроджваюць увагу на праблемах здароўя і яго захавання.