Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

06.02.2023

Асобы ў гісторыі Беларусі

 3 лютага вучні 9-11 класаў паўдзельнічалі ў першым туры рэспубліканскага конкурса "Асобы ў гісторыі Беларусі", які праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі. Старшакласнікам давялося за 45 хвілін адказаць на 12 пытанняў, звязаных з важнымі дзеячамі, якія пакінулі след у гісторыі нашай краіны. Наколькі паспяхова вучні справіліся, яны даведаюцца ўжо напрыканцы першага тура конкурса.