Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

06.02.2023

Вечар сустрэчы выпускнікоў

  Па добрай традыцыі ў першую суботу лютага праходзіць вечар сустрэчы выпускнікоў. 4 лютага школа сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў, але ўсіх іх аб’ядноўвала любоў да роднай школы, павага да сваіх настаўнікаў, жаданне ўспомніць сяброў, яркія падзеі школьнага жыцця, яшчэ раз пачуць школьны званок. Гасцей свята віталі самыя таленавітыя вучні нашай школы. Гучнымі апладысментамі сустракалі выпускнікі кожны нумар мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны ў іх гонар. Нікога не пакінула абыякавым гэта добрая сустрэча з дзяцінствам і юнацтвам.