Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

04.02.2023

Шосты школьны дзень. Рыцарскі турнір

  У сярэднія вякі рыцарамі называлі адважных, смелых воінаў, якія насілі цяжкія даспехі, былі ўзброены дзідамі і мячамі. А каб стаць рыцарам, патрэбна было прайсці спецыяльную падрыхтоўку. Амаль што у сем гадоў хлопчыкаў аддавалі на выхаванне вопытным воінам, якія навучалі іх скакаць верхам, страляць з лука, кідаць дзіду, валодаць мячом.
  Акрамя ваенных навук, хлопчыкаў вучылі і другому: трымаць дадзенае слова, прыходзіць адзін аднаму на дапамогу, заступацца за слабага і пакрыўджанага, высакародна і ўзнёсла ставіцца да жанчын.
  Кажуць, рыцарскія ідэалы не падуладны часу. Таму сёння, на рыцарскім турніры, вучні пачатковых і сярэдніх класаў змаглі ў гэтым пераканацца.